![]() ![]()
Сигареты себе путь освещают, над Багдадом облака плывут .
|
|
из первых устЕсть какие-то вещи,
которых не должно касаться твое раздолбайство. Мы можем как угодно вести
себя на сцене, но в принципе мы достаточно серьезные люди. Когда отношение
к работе такое, что "хоть трава не расти", когда человек ведет себя так,
будто он незаменим, а это на самом деле не так... К НЕЙРО ДЮБЕЛЮ я
отношусь не как к хобби, а как к работе. Отношение более серьезное, нежели
оно было несколько лет назад. версия для печати
А. Куллинкович
|
новости с полейКуллінковіч — арабскі
тэрарыст?
Рэха нядаўніх тэрактаў у Амэрыцы найбольш балюча ударыла па імджы
гурта НЕЙРО ДЮБЕЛЬ і асабіста Сашы Куллінковіча.Як ні дзіўна, менавіта
НД да жудасьці трапна апісаў тэракты у сваіх культавых песьнях “А
самалёты ляцяць, накрэняюцца ўніз” ды “Забі амэрыканца”. Як вынік -
пасьля 11 верасьня гасьцёўня сайту НД была літаральна перапоўненая
посьцінгамі амэрыканскіх патрыётаў. Каманду западозрылі у самым
страшным.
Сапраўды, няўжо НЕЙРА ДЮБЕЛЬ спрычыніўся да арганізацыі тэрактаў? Як інакш патлумачыць такую прадбачлівасьць - пыталіся пільныя вартаўнікі маралі? Не інакш, падчас кватэрніку у апартаментах бін Ладэна Куллінковіч пабачыў пляны тэрарыстычных апэрацый... Асаблітва адмарожаныя ўжо уяўлялі новы імідж НЕЙРО ДЮБЕЛЯ - выступы ў арафатках, пад стрэлы з аўтаматаў, з расьпіцьцём кактэйлю Молатава. Пры належным мэнэджмэньце з такога скандалу можна было б скасіць кучу бабак. Але, як патлумачыў Саша, усё гэта фігня. Насамрэч ДЮБЕЛЬ актыўна займаецца вывучэньнем палітычных трудоў Чэ Гевары, Джона Ленана й Джэлла Біяфры. Таму ісламскі тэрарызм нават не стаіць на павестцы дня, як кансэрватыўны адстой. Але гэта яшчэ не самае жудаснае. Уявіце што праз тыдзень якому небудзь Джорджу Бушу учыняць забойства манціроўкай, альбо прэзыдэнта на Дажынках пераедуць камбайнам. Тады Сашы дакладна давядзеца вывучыць дарогу у Камітэт ГБ... Слухачы, будзьце пільныя! http://www.gil.tut.by/nd-terror.htm |
|
|